Два выпадкі ў сферы турызма на ААПТ Беларусі за апошні месяц і мой асабісты замежны вопыт навялі на думку, што мы рухаемся не ў тым накірунку.
Перш за ўсё, што адбылося ў Беларусі? Адзін з тураператараў прапанаваў экскурсію па Ельні разам з сабакам (бо сабакі вельмі любяць бегаць па балотах). У другім выпадку блогер вырашыў самастойна правесці групу кліентаў праз Бярэзінскі запаведнік, ні з кім не ўзгадняючы, без дазволу і аплаты.
Адразу выкажу сваё бачанне вырашэння праблемы:
— трэба абмежаваць колькасць наведвальнікаў прыродных тэрыторый, увесці ліміты на дзень, тыдзень, месяц, год;
— перасоўванне па тэрыторыі дапушчальна па ўзгаднённым маршруце разам з акрэдытаванымі турфірмамі і гідамі. Парушэнні турфірмамі і гідамі правілаў павіны весці да пазбаўлення іх права дзейнасці на дадзенай тэрыторыі;
— абавязковы фінансавы ўнёсак ў ААПТ. Лепш, каб білеты былі максімальна дарагія. Атрыманыя грошы павіны ісці на захаванне натуральнага стану тэрыторыі, на падтрыманне інфраструктуры;
— недапушчальнасць наведвання тэрыторыі разам з дамашнімі жывёламі ў перыяд размнажэння жывёл ці іх масавых міграцый.